Нясвіж – турыстычны кармілец Беларусі. «Белсат едзе»


Мы даехалі да турыстычнай візітоўнай карткі Беларусі – Нясвіжу, гэты 15-тысячны горад не патрабуе прадстаўлення. Кожны беларус ведае: Нясвіж – Радзівілы – замак.

– Мне ў Нясвіжы ўсяго хапае. Адзінае што можа для турыстаў сэрвіс палепшыць.

– Якія гасцінныя нясвіжцы, думаеце пра турыстаў у першую чаргу, а не пра сябе.

– Я люблю свой горад, мне падабаецца гісторыя Нясвіжа, я цікаўлюся, я люблю, калі прыязджаюць турысты. Я вось сёння раніцай ішла і думала: вось там кафэ ў 11 адкрываецца, другое таксама ў 11. А прыедуць людзі ў 9, і ім няма дзе паесці… Мяне гэта турбуе, напрыклад!

– Ну вы гасцінныя!

Вось ён, палац Радзівілаў, прыгажун, гонар Нясвіжа, у добрыя дні сюды прыязджае да некалькіх дзясяткаў аўтобусаў, тысячы турыстаў. Кожнаму трэба паесці, купіць сувенір, прайсціся з экскурсіяй. Кармілец! Амаль як паспяховы калгас!

Працяг – у сюжэце.

Ігар Кулей, belsat.eu