Няправільная царква ў Мураванцы


Мы прызвычаіліся да цэркваў з купаламі-цыбулінамі. Але так у нас было не заўсёды, а толькі з часоў захопу нашых земляў Расейскай імперыяй напрыканцы XVIII ст. Раней нашая архітэктура развівалася ў рэчышчы еўрапейская культуры. Добрым прыкладам ёсць гатычная царква ў Мураванцы.

Хто ўзвёў гэту царкву? Чаму яна мае ўсе рысы абарончага збудавання? Ад каго царква мела бараніць? Што такое герса і як яна абараняла храм? Чаму царква так непадобная да пазнейшых цэркваў з «цыбулінамі»? Чаму яна падобная да касцёлаў, якія ў той час будавалі ў Мазовіі?