Belsat Music Live «Няміга» ў #BML – музыка, якая нясе любоў



У новым выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Няміга», які звярнуў на сябе ўвагу летась першымі запісамі — душэўнымі ды пранізлівымі спевамі Ксеніі Валенды.

Па выніках 2018-га «Няміга» была названая ў ліку галоўных адкрыццяў у беларускай музыкі паводле версіі парталу «TuzinFM». У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі, у чым бачаць сваю місію, узгадалі панк-рокавае мінулае ды прэзентавалі свае новыя песні.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Хвалі»
  • «Страла»
  • «Вецер у траве»
  • «Папараць-кветка»
  • «Белая зямля»

Глядзіце Belsat Music Live глядзіце кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайнабо ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары