Нямецкі інжынер прыдумаў самакат на гумовым шары

«Сігві» – самакат з аўтаматычным балансам, які замест кола выкарыстоўвае гумовы шар.

Прататып стварыў нямецкі інжынер – Олаф Уінклер. Ідэя перасоўвання на прыладзе трымаецца на трох так званых «омні колах», якія не кранаюць зямлі, а круцяць шар. Усю працу па балансіроўцы выконвае электроніка – бартавы кампʼютар і гіраскопы, што прымушае скутэр заўсёды знаходзіцца пад цэнтрам цяжару чалавека.

Кіруюць прыладай з дапамогай джойсціка і рухамі ў розныя бакі. Пакуль невядома колькі можна праехаць на адным ладаванні батарэі, але разагнацца «Сігві» можа да 12 км/г. Цяпер вынаходнік збірае грошы на вытворчасць праз старонку грамадскага інвеставання «Кікстартар». Кошт забаўкі складае амаль паўтары тысячы долараў.

КС belsat.eu

Больш матэрыялаў

Беларускі кіберспорт: прафесійны і жорсткі

Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак

Як стварыць стартап у Беларусі

Ці сонечная энергетыка можа быць эфектыўнай у Беларусі?

Пратэз рукі можа бачыць

Штучную матку стварылі ў ЗША

Парасон для аўтамабіля выпусцілі ў ЗША

Амерыканцы распрацавалі сельскагаспадарчага «Тарзана»