Нямеччына далучылася да вайсковай аперацыі супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы»


«Ні расейцы, ні амерыканцы, ні еўрапейцы, ніхто з краінаў рэгіёну не лічыць, што канфлікт у Сірыі можна развязаць выключна вайсковым шляхам. Ваеннае ўмяшанне мае быць убудаванае ў агульную канцэпцыю, якая ставіць акцэнт на выпрацоўцы палітычнага ўрэгулявання праблемы».

ЭНДЗІ БЭРНГЭМ, ПАЛІТЫК, ЛЕЙБАРЫСЦКАЯ ПАРТЫЯ:

«Мы павінныя заняць тую тэрыторыю, якую кантралюе «Ісламская дзяржава», абсалютна я не веру, што паветранымі ўдарамі мы зможам гэтага дасягнуць. Я адчуваю, што найбліжэйшым часам мы вернемся да пытання адпраўкі вайсковага кантынгенту ў Сірыю».

Былы брытанскі прэм’ер Тоўні Блэр, выступаючы ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША заявіў, што заходнія палітыкі па-ранейшаму не ўсведамляюць маштабаў выклікаў вайны з ІД. Адсутнасць агульнай стратэгіі ў заходняй кааліцыі можа справакаваць тэракты, большыя за атаку на Парыж, калі загінулі 129 асобаў, заявіў Блэр.ТОЎНІ БЛЭР, БЫЛЫ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ:

«Рэакцыя на праблему, калі негатыўнае стаўленне пераносіцца на большасць законапаслухмяных мусульманаў, стварае вельмі небяспечны фон, стварае цыкл хаосу і гвалту».

З іншага боку, заходнія журналісты заўважаюць, што рэпутацыя самога Блэра досыць супярэчлівая, бо вайна ў 2003 годзе ў Іраку стварыла пэўны вакуум бяспекі і дала базу для далейшага ўзнікнення ІД. Блэр гэтыя абвінавачанні часткова прызнаў і папрасіў прабачэнні за некаторых памылкі ў планаванні той вайны, але застаўся прыхільнікам жорсткай лініі.ТОЎНІ БЛЭР, БЫЛЫ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ:

«Знішчэнне гэтак званага халіфату неабходнае, бо менавіта ён аб’ядноўвае экстрэмісцкія групоўкі, якая прапагандуюць джыхад. Важна таксама памятаць пра рашэннем праблемы ўцекачоў з Сірыі».

На фоне дыскусіяў, якія ідуць сярод заходніх палітыкаў, Расея разгортвае інфраструктуру яшчэ на адной авіябазе ў Сірыі. Пакуль афіцыйна ў Маскве гэтага не пацвярджаюць, але вядома, што расейскія адмыслоўцы ўжо працуюць на аэрадроме Шайрат у правінцыі Гомс. Калі яна запрацуе, то разам з базаю ў правінцыі Латакія колькасць расейскай авіягрупы ў Сірыі павялічыцца да 100 адзінак.АН, «Белсат»