Гарачы каментар Някляеў: Мінімальны спадзеў на супольную працу па святкаванні 100-годдзя БНР застаецца


Беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў выказаўся пра раскол у шэрагах арганізатараў святкавання 100-годдзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У «Гарачым каментары» ён адказаў на пытанне, ці не сорамна назіраць за такой арганізацыяй святкавання:

«Я вельмі спадзяваўся на тое, што экзамен, звязаны з гэтай гістарычнай датай, будзе вытрыманы дэмакратычным беларускіх рухам, апазіцыяй, і ўладамі. Пакуль што, на жаль, на тое не выглядае. Тым не менш спадзевы на нейкую супольную працу яшчэ застаюцца, хоць яны мінімальныя. І застаюцца спадзевы на тое, што ўлады ўсё ж будуць арыентавацца ў сваіх дзеяннях не на суседнюю дзяржаву, якой трэба паказаць з яе гледзішча, што ў нас братэрства вышэй за нацыянальныя інтарэсы, а на свой народ, на сваю краіну, на яе будучыню і гісторыю».

Другім госцем «Гарачага каментара» стаў намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які выказаўся пра «новы фармат» святкаванняў, які некаторыя лічаць здрадай каштоўнасцяў.

Глядзі таксама
Каментары