Някляеў: Калі нават звар'яцеўшыя ўлады прыменяць сілу, прынцыпова для іх нічога не зменіцца


Паэт і палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў абмяркоўвае з вядоўцай «Белсату» Таццянай Рэут, як пройдзе Дзень Волі ў Менску.

Уладзімір Някляеў падзяліўся інфармацыяй пра альтэрнатыўны сцэнар, калі яго і Статкевіча  «ізалююць».

«Нельга думаць, што мы не прадугледжвалі гэты варыянт і кінуць людзей на волю выпадка. Ёсць людзі, якія прыйдуць, і гэта не аднойчы абгаворвалася. Яны ведаюць, што і як  рабіць», – падкрэслівае спадар Някляеў.

Палітык заявіў, што нават калі палітычныя ўлады прыменяць сілу, наладзяць разгон, што будзе найвялікшай палітычнай памылкай, бо мы не за гэта, дык усё адно прынцыпова нічога не зменіцца, таму што людзі ўжо ведаюць, што ім далей рабіць.

Ці пойдуць пратэсты на спад пасля Дня Волі? Ці будзе наагул дазволеная акцыя ў Менску? Адказы на гэтыя пытанні ў відэа. Ці вагаецца кіраўнік краіны паміж лібералізацыяй і закручваннем гаек? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у відэа.