Dэвайс NVIDIA – аўта без кіроўцы


Каліфарнійская кампанія NVIDIA, вядомая ўласнымі графічнымі картамі, атрымала дазвол на пачатак тэставання ўласных самаходных аўтаў на звычайных грамадскіх дарогах.

Такім чынам, NVIDIA далучылася да ганаровага спісу кампаніяў, якія атрымалі падобнае права: Google, Mercedes-Benz, Tesla, Ford, General Motors.

Апошнія гады вытворца актыўна развівае тэхналогіі штучнага інтэлекту, робячы акцэнт на аўтапілоты. Яшчэ падчас леташняй выставы Consumer Electronics Show фірма прадэманстравала праграмна-апаратную платформу з машынным зрокам для аўтапілота, а сёлета паказала наступную версію сістэмы Drive PX2.

Каліфорнія – не адзіны штат, які дазваляе робакары. Днямі ў Мічыгане быў прыняты пакет законаў, які істотна пашырае магчымасці тэставання аўтаномных аўтаў.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Krossblade Aerospace Systems абвясціла пра намер стварыць новы лёгкі пасажырскі самалёт SkyCruiser – са складнымі крыламі. Самалёт зможа праязджаць невялікія адлегласці па дарогах агульнага карыстання і вертыкальна ўзлятаць.
  • Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала ролік палёту над паверхняй Марса ў раёне даліны Mawrth Vallis, дзе ў старажытнасці цякла рака.
Глядзі таксама
Каментары