Belsat Music Live «Nuteki» ў «Belsat Music Live». Гурт з прэтэнзіяй на сусветную вядомасць


У новым выданні аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki», адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на «YouTube».

У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па-беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок-музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую праграму рыхтуюць для амерыканскага туру і чаму больш не хочуць прабівацца на «Еўрабачанне». У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Так кахаць» (музыка Міхаіл Накарашвілі, словы Мікіта Найдзёнаў)
  • «Дни километры» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)
  • «Тролль» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)
  • «Уйди или останься» (словы і музыка Міхаіл Накарашвілі)
Глядзі таксама
Каментары