Гарачы каментар Новыя затрыманні актывістаў. «Блогеры зараз – вялікая пагроза для дзяржавы»


У Менску ў сваёй кватэры сілавікі, узброеныя аўтаматамі, брутальна схапілі былога палітвязня Змітра Паліенку. Сяброўцы актывіста Насце Гусевай сілавікі паведамілі, што Змітра падазраюць у асабліва злосным хуліганстве, усчатая крымінальная справа.

У кватэры Змітра Паліенкі правялі ператрус, канфіскаваўшы тэхніку і літаратуру. У якасці сведкі па справе Паліенкі затрымлівалі сёння актывіста Андрэя Войніча. Яго ўжо адпусцілі.

А ў пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне затрымлівалі блогера Андрэя Павука. Праз 5 гадзінаў яго таксама адпусцілі, за гэты час у кватэры правялі ператрус, канфіскаваўшы тэхніку. Блогеру далі падпісаць дакумент, паводле якога ён з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе за заведама ілжывае паведамленне пра мініраванне будынку райвыканкаму ў гарадскім пасёлку Акцябрскі.

Мікола Дзядок, былы палітвязень, анархіст:

«Блогеры зараз – вялікая пагроза для дзяржавы, для яе прамой інфармацыйнай бяспекі. Дакладней нават будзе сказаць для рэжыму. Таму што гэта непадкантрольныя крыніцы распаўсюду інфармацыі, і мы бачым, што Андрэй Павук далёка не першы тут. Ужо была заведзеная крымінальная справа і на Пятрухіна, і на Кабанава. Проста Павук, дасягнуўшы пэўнай мяжы папулярнасці (зараз усяго 7,5 тысячаў падпісчыкаў), таксама стаў ужо небяспечным. Вось і вырашылі яго адпрацаваць. Відавочна, зачэпка аб паведамленні пра замініраванне – гэта глупства! Прабачце, але Андрэй Павук не такі дурань…»

belsat.eu

Фота: / Forum

Глядзі таксама
Каментары