Новыя хваробы нясе ў Беларусь пацяпленне клімату


Фота на перадпраглядзе Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

У прыродзе творыцца гармідар! Гучаць прагнозы, што ў перспектыве снегапад ператворыцца ў анамальную з’яву, а з лецішчаў мы будзем прывозіць не яблыкі, а персікі. Пацешна? А якія пагрозы хаваюцца ў змене клімату? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Змена клімату: сагрэемся ці запарымся?».

Госця ў студыі – кіраўніца Беларускай партыі «Зялёныя», якая ведае пра плюсы і мінусы пацяплення, Ася Дарафеева.

І вось пра што мы размаўляем:

  • Спярша затопіць Санкт-Пецярбург, Венецыю, Амстэрдам?
  • Як хутка Беларусь стане пустэльнай ці морам?
  • Як у Беларусі ў парніках вырошчваюць персікі, а мядзведзі не могуць заснуць зімой?
  • Людзі проста прыстасоўваюцца ці змена клімату сапраўды мае плюсы?
  • Чым небяспечна тое, што адбываецца з прыродай і жывёльным светам? І чым мы можам дапамагчы планеце?
  • Ці ўплывае Чарнобыль на змену клімату? Ды ці паўплывае Астравецкая АЭС?
  • Чаму давядзецца пераглядаць медычную сістэму, каб адаптавацца да зменаў?

Як пацяпленне ўспрымаеце вы? Якія плюсы і мінусы бачыце? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.