Новы замак у Горадні. Сядзіба каралёў і Сеймаў


«Хлопча, гэта ж дʼябальскі знак. Яго так проста не здымеш», сказаў адзін стары гарадзенец калі мясцоваму кавалю з трэцяй спробы не ўдалося дэмантаваць чырвоную зорку са шпілю Новага замку ў Горадні ды замяніць яе на флюгер з аленям Св. Губерта – сімвалам гораду. Што перашкодзіла зняць савецкую зорку з замку? Чым гэты замак цікавы? Што важнага ў ім адбывалася?

Гісторыя гарадзенскага Новага замку багатая, хаця сёння будынак выглядае сціпла, без усялякіх ракаковых аздобаў. У ім месцяцца гісторыка-археалагічны музей і абласная бібліятэка. Установы не самыя багатыя. У савецкія часы будынак займаў абласны камітэт камуністычнай партыі. Ад яго да сёння засталіся выразныя сляды. Але што было раней, да СССР? Што ў сярэднявеччы знаходзілася на месцы Новага замку ў Горадні? Як замак выглядаў у лепшыя часы, у XVIII ст.? Чаму ў Горадні, побач з Верхнім замкам, вырашылі збудаваць новы? Пры чым тут Саксонія? Што на месцы замку адкрылі археолагі? Што ў Горадні рабіў Тадэвуш Касцюшка падчас паўстання 1794 г.? Як расейцы прымусілі Сейм падпісаць другі падзел Рэчы Паспалітай? Чаму той Сейм назвалі «нямым»? Як караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага прымусілі падпісаць адрачэнне ад трону?