Новы від пакарання: збор подпісаў за прэзідэнта


«Хай так TV» разбіраецца, адкуль столькі актывістаў у групе падтрымкі дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Не прапусціце ў новым выданні:

  • «Ды пайшлі вы са сваімі выбарамі!». Збор подпісаў у Беларусі.
  • Каза магла б быць прэм’ер-міністрам!
  • «Калі нас калгаснік столькі гадоў дурыў, што будзе з банкірам?».
  • Госці студыі – стваральнікі грамадскай кампаніі «Годна» Павел Белавус і Франак Вячорка.
  • Праз які таксафон нам выбрацца з «матрыцы»?
  • Беларускі народ – гэта шпіц Лукашэнкі?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.