Новы сезон на «Белсаце»: Праграмы пра секс, гістарычныя адкрыцці і дэбаты


Сёння распачынаецца новы тэлесезон, прыадкрываем ягоныя таямніцы.

У «Гарачым каментары» – рэдактар, выдаўца і журналіст міжнароднага тэлечасопісу «ПраСвет» Сяргей Пеляса, які распавядае пра прэмʼеры гэтага сезону.

Сяргей Пеляса: «У «Загадках беларускай гісторыі» неўзабаве будуць дзве серыі, прысвечаныя Гомельшчыне. Адна з серыяў будзе прысвечаная падземнаму гораду Гомлю, які адкапалі археолагі. Прэмʼера ж праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» адбываецца ўжо сёння ўвечары ў эфіры нашага тэлеканалу. Пакажам серыю «Бітва пад Воршай: падвойная перамога».

Тэледэбаты, якія цяпер транслююцца, – велізарны праект «Белсату». Эксперты, кандыдаты ў дэпутаты выступаюць у студыі і прапаноўваюць сваё бачанне таго, як можа развівацца Беларусь, што б яны развілі.

Я асабіста рэкамендаваў бы глядзець праграму «Прыват» з Валярынай Куставай. Адно з першых выданняў будзе прысвечанае тэме сексу. Гэта тэма, якая шмат каго можа зацікавіць.

Гераіняй будзе секс-трэнер. Мусіць быць хаця б адна праграма на «Белсаце», якая спрабуе скандалам прыцягнуць увагу. Валярына заахвочваць гледачоў праз «Facebook» камунікаваць з ёй».

Таксама раім звярнуць увагу на дакументальныя фільмы, якія будуць транслявацца ў нашым эфіры.

Сёння ж увечары можна будзе праглядзець перадвыбарчае дэбаты пра развіццё рэгіёнаў у Беларусі: чаму такая розніца паміж вялікімі гарадамі і малымі мястэчкамі.

Таксама хутка ў на нашым тэлеканале можна будзе паглядзець запіс канцэрту «Народны альбом. 20 год».