Новы помнік паўстанцам на Віцебшчыне




Уладзімір Іванковіч, з ініцыятывы якога на Пастаўшчыне зʼявіўся помнік з Пагоняю і бел-чывона-белым сцягам, мае новы праект.Гэтым разам ён хоча аднавіць помнік ля вёскі Свірдуны на мяжы з Літвою (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Праўда, незразумела, удзельнікам якога паўстання ён усталяваны – 1830-31 ці 1863-64 гадоў: апошнія лічбы на пліце, якая захавалася, збітыя. Ёсць новы эскіз, і Уладзімір Іванковіч плануе абмеркаваць ініцыятыву з мясцовымі ўладамі.Іншыя тэмы: Дызайнер падчас крызісу зарабляе тым, што пераапранаецца ў мядзведзя. Драпежныя птушкі ўсё радзей будуюць гнёзды ў Беларусі: усё праз тое, што высякаюць лясы. Выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў – каваль, вясковы жыхар і сапраўдны беларус.