Вяскоўцы «Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы


У вёсцы пад Смаленскам, дзе некалі жыла шляхта, з’явіўся «новы памешчык».

Праграма «Вяскоўцы» ўпершыню апынулася ў Расеі ды завітала да былога фабрыканта, які цяпер гаспадарыць на 100 гектарах зямлі ды робіць сыры з плесняй.

У вёсцы Ульяцічы пад Смаленскам некалі быў маёнтак пана Палянскага, які трымаў тут цагельню і спіртзавод. У 1917 годзе мясцовы пан мусіў ратавацца ад бальшавікоў, уцёкшы ў Заходнюю Еўропу. Цяпер на месцы колішняй панскай сядзібы жыве і гаспадарыць зусім іншы чалавек.

Яўген Скрабін нарадзіўся ў Смаленску, меў там паспяховы бізнес – фабрыку, на якой вырабляліся электрычныя прылады, жыў у вялікім катэджы і ездзіў на добрым аўтамабілі, але аднойчы кінуў усё ды перабраўся на сяло. Цяпер спадар Яўген разбудоўвае сваё родавае памесце, у якім, як спадзяецца, будуць жыць ягоныя дзеці са сваймі нашчадкамі.

Спадар Яўген мае ў сваіх уладаннях цэлы востраў, куды запрасіў праграму «Вяскоўцы». Ён таксама паказаў вядоўцу Віктару Шукеловічу, як паспяваюць сыры, ды распавёў пра некаторыя сакрэты сыраварства. Як адзначыў, сыр у яго нават куры не клююць.

Герой праграмы падзяліўся сваім рэцэптам, як трэба ставіцца да жыцця, каб жылося лягчэй, а паразы не падломвалі крылаў. Агучыў ён таксама сваю бізнес-формулу: як купіць нешта за рубель, за рубель прадаць і мець рубель прыбытку.

Шчасце, якое былы гараджанін знайшоў у вёсцы, – у новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Глядзі таксама
Каментары