Новы лек ад каронавіруса


На гэтым тыдні зноў не абышлося без лядовага палацу і новых філасоўска-непрактычных заўвагаў лідара Беларусі.

– А есть, что-то что вообще вас может остановить от выхода на лёд?

Можно, но зачем? Тут нет вирусов! Вот ты же не заметила, что они летают?

Нет.

– И я тоже не вижу!

Ёсць-ёсць, і Сусветная арганізацыя здароўя заклікае ўлады Беларусі спыніць масавыя імпрэзы на што Менск адказаў, што падумае пра гэта 25 красавіка – падчас усебеларускага суботніка!

«Понятно, сейчас каронавірус стал политикой! Все смотрят, как укусить Лукашенко, Беларусь!» – зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Тым часам суседзі скіроўваюць гуманітарныя грузы ў нашу краіну, каб хоць неяк дапамагчы медыкам паміж суботнікамі, змагацца з каронавірусам. Наўзамен медычным сродкам беларускі бок дасылае трактары!

«Гэта траянскі конь. Ідэя потым зарабіць на запчастках», – цытата наведніка старонкі nn.by.

А на самім жа МТЗ таксама ўсё не проста з сітуацыяй вакол COVID-19. Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга»:

«В начале апреля на МТЗ был один работник с подтвержденной коронавирусной инфекцией. Теперь их уже 17».

Што ж да іншых асаблівасцяў жыцця падчас пандэміі то тут усё ў трэндах – маем онлайн навучанне! Што праўда па-нашаму… У Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у студэнтаў патрабуюць паролі да электроннай пошты. Нібыта яны патрэбныя для платформы «Moodle». Толькі калі заходзіш на старонку гэтага сэрвісу ніякіх патрабаванняў аддаваць пароль ад уласнай пошты няма.

Кірыл Смяглікаў, «Субʼектыў»

Калаж з фота: Filip Radwanski / Forum / president.gov.by