Новы карупцыйны трэнд у Беларусі: красці з дзіцячых сталовых

У Гомлі ўзбуджаная крымінальная справа па факце крадзяжоў харчовых прадуктаў для школьных сталовых. Падазраваныя 11 асобаў. Арганізавала аферу загадчыца складу камбіната школьнага харчавання. Адначасова ў Менску ішоў працэс, на ім судзілі экс-кіраўніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча і трох былых працаўнікоў камбінату школьнага харчавання. Іх падазраюць у крадзяжах і махлярствах. Відочна, красці з дзіцячых сталовых – новы карупцыйны трэнд у Беларусі. На судзе прысутнічаў карэспандэнт «Белсату» Арцём Лява