«Новы дэкрэт аб дармаедах закране 1 млн беларусаў»


Базу дадзеных «дармаедаў» створаць да 1 снежня. Пра гэта 6 красавіка паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

«Мэта дэкрэту [дэкрэту № 1. – Заўв. Belsat.eu] – не папаўненне бюджэту, а спрыянне занятасці насельніцтва ў працаўладкаванні. Дайсці да кожнага чалавека, прапанаваць паслугі па працаўладкаванні або атрыманню адукацыі. Ці скарыстаецца дапамогай дзяржавы чалавек – гэта ягонае права, але дзяржава зробіць крок для аказання дапамогі ў працаўладкаванні», – заявіў Андрэй Лабовіч.

Паводле праваабаронцы Алега Волчака, выдаткаў на рэалізацыю дэкрэту будзе больш, чымся карысці для бюджэту. «Дэкрэт № 1 можа закрануць каля мільёна беларусаў. За паўтары гады пасля дэкрэту № 3 працоўных месцаў не дадалося. Малыя гарады на 90 % без працоўных месцаў», – кажа Волчак.

«Паглядзіце, колькі людзей выйшла на пратэсты ў рэгіёнах увесну 2017 года. Зноў хтосьці кагосьці падштурхоўвае?», – задаецца пытаннем госць праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!