Новая статыстыка: багаты той, хто зарабляе Br 600


Увесь 2016 год рэальныя даходы беларусаў скарачаліся і сталі працэнтаў на 7 меншыя, чым у 2015-м. А летась былі ўжо меншыя, чым у 2016-м і падалі ўвесь год, за выключэннем апошніх месяцаў.

Багатымі лічацца ўжо тыя, хто зарабляе больш за Br 600 на месяц, і знайсці такіх людзей можна толькі ў буйных гарадах.

«Доля тых, хто атрымлівае рэнту з асабістага капіталу ці маёмасці ці з даўней зробленых мастацкіх твораў, напрыклад, застаецца нязменнай. А доля прадпрымальніцкіх прыбыткаў упала ледзь не ўдвая», – дадае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

А тых, хто жыве на зарплату і трансферты – пенсіі ды іншыя грошы з бюджэту – зрабілася значна болей: напрыклад, у 2000 годзе на дзяржаўныя грошы жылі 19% насельніцтва, а ў 2017 – 24%.

Што тым часам радуе дзяржаўных агітатараў і дзе жывуць багатыя беларусы – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

А гэта – праграма цалкам: