[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZ0JvWmJBUmxZWVklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Прадстаўнікі апазіцыі, медыі і проста неабыякавыя людзі ізноў пад ціскам паліцыі. А за краты трапіў чарговы апанент палітыкі Крамля. Грамадскаму актывісту Ільдару Дадзіну прысудзілі тры гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту.З рэчамі ў залю суда. Грамадскі актывіст Ільдар Дадзін быў больш чым упэўнены, што выйсці з суда на свабоду будзе немагчыма. Яшчэ да пачатку судовага разбірання ён паўтараў тое, што казаў не аднойчы: «Я гатовы сесці ў турму, каб закон працаваў».На абвешчанне выраку доўга чакаць не давялося. Дадзіна прызналі вінаватым у неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення мітынгаў, дэманстрацыяў, шэсцяў і пікетаў ды прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі.Абвешчаны вырак выклікаў абурэнне прысутных на судзеЛетась у траўні група актывістаў выйшла на вуліцы Масквы з украінскім сцягам у знак пратэсту супраць расейскай збройнай агрэсіі ва Украіне. Акцыя скончылася затрыманнямі. На рахунку Дадзіна таксама шэраг адзіночных акцыяў у розных месцах сталіцы. Як вынік штрафы ды адміністрацыйныя арышты. Але апошні прысуд…
МАРЫЯ МАКАРАВА, ГРАМАДСКАЯ АКТЫВІСТКА, РАСЕЯ:«Дадзіна пасадзілі на 3 гады, хоць пракурор прасіў толькі 2. Суд пайшоў вышэй за пракурора. Гэта беспрэцэдэнтны прысуд. Гэта першы сапраўдны палітычны зняволены ў Расеі. Гэта першы чалавек, якога пасадзілі за ўдзел у пратэстах. Дагэтуль усіх палітзняволеных саджалі па крымінальных справах: за махлярства ці збіццё паліцыянтаў».
Не выключана, што ў хуткім часе на лаву падсудных трапяць іншыя расейскія актывісты па тых жа артыкулах. У той жа час ціск і пераслед закрануў таксама і незалежных журналістаў. Паліцыя загрукала ў дзверы да Аляксандра Сотніка. Вядомага журналіста спрабавалі выклікаць на размову ў Следчы камітэт. Ён не выключае, што прычына ў ягоных апошніх матэрыялах, прысвечаных пратэсту дальнабойнікаў у Маскве.
АЛЯКСАНДР СОТНІК, ЖУРНАЛІСТ, РАСЕЯ:«Вымалёўваецца жудасная карціна. Я гэта звязваю з тым, што Крэмль у тупіку. Пацук лётак з боку ў бок і кідаецца на людзей. Кошты на нафту падаюць, грошай у краіне няма, дальнабойнікі незадаволеныя. А гэта першая ластаўка, далей будзе толькі горш».
А на незалежным тэлеканале «Дождь» пачалася пракурорская праверка. Чыноўнікі высвятляюць, ці канал не патурае экстрэмістам і тэрарыстам. У тое, што гэтая праверка далёка не выпадковая пасля гучных карупцыйных скандалаў вакол высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў і іх семʼяў, сумнявацца не даводзіцца.
МАРЫЯ МАКАРАВА, ГРАМАДСКАЯ АКТЫВІСТКА, РАСЕЯ:«Тэлеканал «Дождь» быў звязаны з расследаваннем вакол карупцыі. Гэта было гучнае расследаванне па справе сувязі сямʼі генеральнага пракурора Расеі Юрыя Чайкі і ягоных сыноў з велізарнаю карупцыйнаю сеткаю і крымінальным светам».
Пад пераслед жа Крамля імаверна трапілі і іншыя яго апаненты. Расейскія медыі са спасылкаю на крыніцы ў праваахоўных арганах Расеі паведамілі, што экс-кіраўнік «Юкасу» Міхаіл Хадаркоўскі абʼяўлены ў федэральны вышук па справе забойства мэра Нефцюганску Уладзіміра Петухова. Следчы камітэт пакуль не пацвердзіў гэтую інфармацыю. Але прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна намякнуў на новыя крымінальныя абставіны, якія могуць узнікнуць вакол асобы Хадаркоўскага.ЯБ, belsat.eu