[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVFYwVzFkblRHaFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]
Фінансавыя рэпрэсіі ці спроба зрабіць крэдыты таннейшымі? Нацыянальны банк запатрабаваў ад камерцыйных банкаў істотна знізіць стаўкі паводле дэпазітаў для юрыдычных асобаў. Абгрунтаванне захады палягае ў тым, што яна паспрыяе вырашэнню праблемаў у эканоміцы краіны.Для юрыдычных асобаў камерцыйныя банкі вымушаныя знізіць стаўкі паводле дэпазітаў у залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння сродкаў. Калі раней прадпрыемствы маглі зарабляць на ўкладах у банках каля 30 %, то цяпер стаўкі па адзыўных дэпазітах усталяваныя ў межах 12-21 %.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Рашэнне, якое Нацбанк прыняў у справе дэпазітаў для юрыдычных асобаў, знаходзіцца ў рэчышчы таго ж рашэння, што было прынята ў верасні летась і датычылася фізічных асобаў. У рэгулятара адначасова два пажаданні. Першае – гэта зрабіць рэсурсы банкаў больш таннымі. А па-другое падоўжыць рэсурсную базу».Уводзіцца захада пад жорсткім кантролем. Кожны тыдзень банкіры павінныя прадстаўляць рэгулятару справаздачу. На рынку знікае рызыка: для юрыдычных асобаў дэпазіты з улікам дэвальвацыі і інфляцыі перастануць быць цікавымі. Па-другое, для доўгатэрміновых укладаў у прадпрыемстваў няма вольных сродкаў. Што да пажаданняў і мэтаў Нацбанку – то яны відавочныя.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Стымуляванне ўкладчыкаў, як фізічных асобаў, так паводле новага рашэння, і юрыдычных асобаў, рабіць уклады на больш доўгія тэрміны і пажадана на безадзыўнай аснове. Гэта можа спрасціць працу банкаў па выдачы новых крэдытаў, а таксама тэарэтычна будзе садзейнічаць таму, што новыя крэдыты стануць больш таннымі».Танныя крэдыты, на думку ўрадоўцаў павінна паспрыяць росту эканомікі. Але вырашыць праблемы манетарнымі захадамі не ўдасца. Крызіс сістэмны і патрабуе рэфармавання прамысловасці, прадукцыя якой неканкурэнтаздольная.
Грузаперавозчыкі зʼязджаюць на Захад. Яшчэ некалькі гадоў таму ў выніку стварэння больш спрыяльных умоваў, адбылася масавае перамяшчэнне з Беларусі як кіроўцаў, так і транспартных фірмаў у Расею. Але і зараз на гэтым рынку барацьба за спецыялістаў. Сітуацыя зусім не на карысць Беларусі. Усё больш айчынных кіроўцаў выбіраюць працу за межамі краіны, у тым ліку і ў Польшчы.
ДЗМІТРЫЙ КАЖАМЯКА, КІРОЎЦА: «Стаўленне да нас нашмат больш прыязнае, чым скажам, у самой Беларусі. Умовы працы там лепшыя. Тое ж тычыцца і заробку – там лепей. Акрамя гэтага заўсёды можна нешта танней набыць у Польшчы. І гэтак далей. Агулам вельмі шмат маіх сяброў, знаёмых цяпер працуюць там».
Абумоўлена гэта не толькі прыязным стаўленнем польскіх наймальнікаў да беларускіх кіроўцаў грузавых аўтаў, а ў асноўным эканамічнымі чыннікамі. У адрозненні ад кіроўцаў з краінаў Еўразвязу спецыялісты з Беларусі менш патрабавальныя да заробкаў ды сацыяльнага пакету.
ЗМІЦЕР БАБІЦКІ, ЭКАНАМІСТ: «У нас не так і шмат грузавых транспартных сродкаў у параўнанні з тымі ж самымі летувісамі ці палякамі. Калі ў нас налічваецца можа недзе да 10 тыс. грузавікоў, то ў Польшчы іх 120 тыс. То бок нават не ў чатыры разы болей, як паводле колькасці насельніцтва мы адрозніваемся, але нават болей чым у дзесяць разоў. Таму зразумела, што бяруць кіроўцаў з іншых краінаў. І тут, напэўна, не толькі беларусы».
І сапраўды, на гэтым рынку ў суседняй Польшчы акрамя беларусаў шмат кіроўцаў з Малдовы ды Украіны. Праўда, спецыялісты з нашай краіны больш канкурэнтныя ў тых фірмах, якія шчыльна працуюць на ўсходнім накірунку, дзе няма патрэбы ў афармленні дадатковых візаў.ДЗМІТРЫЙ КАЖАМЯКА, КІРОЎЦА: «Магу сказаць з перакананасцю, што кожнае трэцяе аўто, якое накіроўваецца ў Расею – за стырном сядзіць менавіта беларус, гэта на сто адсоткаў».Адной з галоўных перашкодаў для айчынных кіроўцаў пры працаўладкаванні ў Польшчы зʼяўляюцца візы. Але гэтая праблема вырашальная, таму колькасць беларусаў, якія выязджаюць на працу ў суседнюю заходнюю краіну будзе толькі павялічвацца.