«Nizkiz». Героі года ў беларускай музыцы ў «BML Premium»




Героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна былі абраныя з дапамогаю гледачоў. У студыі «Belsat Music Live» – з жывым сэтам выступіць гурт «Nizkiz», які прызналі гуртом 2018 года на прэміі «Героі года» ад парталу TuzinFM.

Музыкі распавялі, як змяніліся за паўтара года, што мінулі з апошняга эфіру на «Белсаце», чаму ім гэтак цяжка даўся выступ на 100 гадоў БНР і пра тое, як на іхных канцэртах ствараюцца сем’і, а Аляксандр Ільін патлумачыў, чаму адсутнічае ў сацсетках. Пры канцы праграмы разыграюць прыз, які можа атрымаць кожны!

З Новага года штомесяц на тэлеканале «Белсат» – найлепшыя беларускія гурты ў прэміум-выданнях «Belsat Music Live», якія здымаюцца ў прысутнасці гледачоў. Толькі жывы гук, шчырыя размовы і сапраўдныя эмоцыі!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Люстэрка»
  • «Небяспечна»
  • «Так трэба»
  • «Интроверт»
  • «Лирика»
  • «Это я сам»

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.