Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Госця перадачы – актывістка, сімвал сёлетніх пратэстаў Ніна Багінская. Яна распавядзе, як зрабілася беларускамоўнаю і адкуль бярэ сілы і стойкасць для змагання за ідэалы.

Ніна Багінская – актывістка са стажам. Яна бярэ ўдзел у розных грамадскіх акцыях з канца 1980-х. Ладзіць яна і адзіночныя пікеты. Спадарыня Ніна сталася настолькі вядомаю, што сустрэчы з ёю шукаюць журналісты з Бразіліі, а ў беларускіх гарадах на сценах дамоў малююць яе выявы.

«Мова нанова» пагутарыла з спадарыняю Нінаю на розныя тэмы: як яна ставіцца да сваёй славы, ці баіцца міліцыі, якую працу любіць і якое абрала хобі, ці верыць у перамогу над гвалтам і бяспраўем.

Не магло застацца без увагі і пытанне беларускае мовы. Сама спадарыня Ніна пастанавіла стаць беларускамоўнаю ў дарослым узросце. І нават цяпер сутыкаецца з заўвагамі – маўляў, неяк не так яна гаворыць, як трэба. Але – не пераймаецца і заклікае іншых не баяцца памыляцца.

«Які можа быць страх па мове? – дзівіцца спадарыня Ніна. – Калі мне, напрыклад, робяць заўвагі да сіх часоў, што я не так і не тое слова вымавіла, а то і выказала няправільна па-беларуску, я тады не саромлюся. Я кажу: «Ну, што ж зробіш, я не філолаг, я – геолаг», ці «Я, нарадзіўшыся ў горадзе, нават не чула дакладна гэтую мову, толькі ў беларускім тэатры ад Стафаніі Станюты. <…> Любы чалавек можа сябе… ну, не тое, што прымушаць, ламаць, але калі мае замілаванне, калі мае свядомасць чалавечую, то не трэба дапускаць, каб на нашай зямлі сканаў наш вялікі пласт нашай сусветнай культуры моўнай – наша беларуская мова».

Граматычная частка будзе прысвечаная беларускім мэмам. Што такое «муры», разбурыць якія заклікае вядомая песня ў перакладзе Андрэя Хадановіча, і чым яны адрозніваюцца ад «сцен»? А таксама высветлім, што за слова «ашчушчэнія» і ці ведае яго Гугл?

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?