Ніхто не застрахаваны. Што рабіць, каб не пацярпець ад міліцыі?


Міліцэйскі гвалт і турэмнае зняволенне могуць закрануць кожнага ў Беларусі. Актывісты анархісцкага руху ўпэўненыя, што толькі грамадская актыўнасць і неабыякавасць зменяць гэта.

Госця праграмы «Размова» Віталя Цыганкова актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава распавядае, як салідарнасць можа паўплываць нават на самыя цёмныя дзяржаўныя механізмы. Больш пра кампанію салідарнасці з палітзняволенымі ды супраціву міліцэйскаму свавольству «Дысідэнт» – у поўнай версіі праграмы «Размова» Віталя Цыганкова з актывісткай анархісцкага руху Марынай Касінеравай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.