Мaю прaвa Ні аўта, ні грошай: як не набыць аўтамабіля ў вышуку


Набыць аўтамабіль не азначае стаць шчаслівым яго уладальнікам. Жыхар Наваградку набыў паводле генеральнай даверанасці 20-гадовы аўтамабіль маркі «BMW». Ён нават паспеў зняць яго з уліку і атрымаць транзітныя нумары. Аднак праз колькі дзён да яго прыйшлі праваахоўнікі ды заявілі, што аўтамабіль лічыцца ва ўгоне. Цяпер у хлопца ні грошай, ні аўтамабіля.

Падатак за дапамогу сыну-інваліду

«Маю права» ўжо распавядала гісторыю Аркадзя Ганько. Ён беспрацоўны, ужо 6 гадоў дапамагае свайму сыну, інваліду першай групы, змагацца з ракам спіннога і галаўнога мозгу. Летась у ліпені ім зацікавілася падатковая інспекцыя Валожынскага раёну. Яна запатрабавала ад спадара Ганько справаздачу аб даходах за пяць гадоў і па выніку – налічыла амаль 4 мільёны рублёў падаходнага падатку.

Як дапамагчы азеляненню Менску?

У Менску кампанія «Гарадскі ляснічы» распачала маніторынг сталічных дрэваў. Да ўдзелу ў падліку запрашаюць усіх ахвотных. Актывісты кампаніі ставяць сабе за мэту стварэнне мапы паркаў і сквераў, з апісаннем кожнага аб’екту.

Вулічнае апытанне

Карэспандэнты «Маю права» запыталіся ў менчукоў, як яны ставяцца да няспыннага павелічэння тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Адлічэнні з ВНУ за грамадскую пазіцыю працягваюцца

Глеба Вайкуля, удзельніка «Маршу студэнтаў», адлічылі з 2-га курсу філфаку БДУ. Адлічэнне тлумачыцца акадэмічнаю запазычанасцю маладзёна. Студэнт меў дзве спробы здаць залік, трэці раз здаваў прадмет камісіі. Два чальцы камісіі з трох палічылі веды Глеба задавальняльнымі, аднак заліку ён так і не атрымаў.

Глядзі таксама
Каментары