Незвычайная дабрачыннасць


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Шчыміць сэрца, камяк у горле, а то і сляза пакоціцца, калі глядзім шчымлівае кіно ці бачым складаную жыццёвую сітуацыю. Ну мы ж чуллівыя, чалавечныя, так? Як не толькі спачуваць, але і рабіць рэальныя добрыя справы? Спосабаў процьма, пра некаторыя – мала хто чуў. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма перадачы – «Незвычайная дабрачыннасць».

Госця студыі – Анастасія Касцюгова, дырэктарка па развіцці дабрачыннай платформы «Мае Сэнс».

Як можна стаць лотам і прадаць сустрэчу з сабой дзеля дапамогі іншым? Адкуль пайшла ідэя на такія чалавечыя аўкцыёны? Якія з іх былі самымі дарагімі? Як пазбавіцца віны і як адмовіць, калі да цябе звяртаюцца з просьбай паўдзельнічаць у дабрачыннасці, а ты не хочаш ці не можаш? Ці здаралася, што сустрэчы па выніках аўкцыёнаў сканчаліся каханнем, шлюбамі альбо наадварот – на іх не прыходзілі?

Што такое дабрачыннасць сёння – сумяшчэнне карыснага з прыемным? І дзеля чаго і каго яна? Якія яшчэ сацыяльныя краўфайдынгавыя праекты скіравныя на бескарысную дапамогу? Чаму дабрачынныя арганізацыі бяруць сабе дастаткова вялікі адсотак на заробкі, калі яны дабрачынныя? Дзеля чаго людзі ідуць у дабрачыннасць і ці ўсім яна патрэбная?

anastasija kasciuhova valaryna kustava

Анастасія Касцюгова і Валярына Кустава

Таксама вы даведаецеся пра незвычайную дабрачыннасць:

  • фудшэрынг, які ў Беларусі ў адрозненне ад Захаду пакуль толькі-толькі развіваецца – а пакуль жыве ў менскай і магілёўскай суполках у сацыяльных сетках. Фудшэрынг дазваляе дзяліцца ежай з іншымі людзьмі, каб не яна марнавалася. Як гэта рабіць раскажуць Міхаіл і Настасся Паўзун, удзельнікі руху «фудшэрынг».
  • унікальная працэдура ўзнаўлення арэолу грудзей, карэкцыя рубцоў і дэфектаў на грудзёх з дапамогай тату, якую майстарка перманентнага макіяжу Ала Рамазавана, робіць цалкам бескаштоўна для жанчын, якія праз хворобу ці няшчасны выпадак страцілі частку бюсту.

«Прыват» з Валярынай таксама ўзяў удзел у дабрачынным праекце. Што з гэтага атрымалася і як гэта – далучыцца да дабрыні? Глядзіце ў выданні!

А як часта вы бераце ўдзел у дабрачынных акцыях? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.