«Нежаночая праца»: чаму жанчын абмяжоўваюць у выбары прафесіі?



Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечанае гэтак званым нежаночым прафесіям. У Беларусі такіх 181. У студыі разгарнулася дыскусія, ці мае жанчына працаваць там, дзе адмаўляюцца шмат хто з мужчынаў.

Цягам праграмы мы распавядаем пра лёсы нашых незвычайных гераінь.

Віцяблянка Святлана Белавусава была выкладчыцай у каледжы, а потым кіравала прыватнаю фірмаю. А сёння яна сапраўдная дальнабойніца, ездзіць у міжнародныя рэйсы.

Аляксандра Патоцкая – адзіная кіроўца бетонамяшалкі ў Беларусі.

Таццяна Адамовіч – топавая зваршчыца з Берасця, якая сталася адною з начальніц на прадпрыемстве міжнароднага маштабу. У маладосці яна прамяняла філфак на прафесію зваршчыцы.

Вераніка Грычанінава – авіятэхнік «Белавіі», а Сафія Куршубадзэ пілатуе верталёт.

Жанчына-каваль Аксана Кірылюк прадукуе такія вырабы, што ад іх не адвесці вачэй.

Тое, як жывуць і працуюць названыя беларускі, зменіць вашае ўяўленне пра свет.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Больш матэрыялаў

Забойства Рамана Бандарэнкі. Ці будзе гэтая ахвяра недарэмнай?

Народны ўльтыматум. Беларусы даб’юць Лукашэнку?

Іх кінулі ў няволю за кожнага з нас. Гісторыі палітвязняў

У Лукашэнкі здаюць нервы. Апошняя гульня дыктатара

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Канец рэжыму непазбежны ці «ўсё прапала»?

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?