Nexta раззлаваў Лукашэнку. NEXTA на «Белсаце»


Фільм блогера NEXTA, журналіста Сцяпана Святлова «Лукашенко. Уголовные материалы» за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube. Аляксандр Лукашэнка не змаўчаў.

І вось цікавы момант: у першую ж пасля фільму публічную нараду Лукашэнка адразу двойчы згадаў «рознага роду блогераў, шарлатанаў і сутэнёраў, якія перамываюць яму косткі». Прычым абсалютна па-за кантэкстам тэмы, якая абмяркоўвалася.

Бурна і шпарка адрэагавалі на стужку сацсеткі. Шмат крытыкі, яшчэ больш – падзякаў. Хтосьці ўвогуле не лічыць стужку дакументальным фільмам, хтосьці чакае працягу, а хтосьці – разбірае на цытаты.

Рэжысёр, аўтар шэрагу фільмаў пра Лукашэнку і Беларусь Юрый Хашчавацкі таксама патлумачыў сваё меркаванне адносна фільму «Лукашенко. Уголовные материалы». А менавіта з ягоным фільмам «Выпадковы прэзідэнт», знятым яшчэ ў 1996 годзе, шмат хто асацыяваў новую стужку Сцяпана Святлова:

«Фільм гарачы, вельмі, шмат нянавісці нават. Можа гэта ў нейкім сэнсе невялікі недахоп гэтага фільму, хаця я разумею маладых рабят, якія не без падстаў лічаць, што гэтая ўлада пазбавіла іх вялікага кавалку жыцця…»

Працяг – у сюжэце.

Ігар Кулей, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Калаж з фота: kinopoisk.ru / Valery Sharifulin / TASS / Forum