NEXTA раскрыў праўду пра Чудзянцова

Справа, якая пры іншых умовах выклікала б неадкладную рэакцыю беларускай грамадзянскай супольнасці і «маральных аўтарытэтаў». А замест гэтага – разрозненыя каментары, крыўды, няпэўнасць і проста маўчанне. Гаворка пра справу былога журналіста Уладзіміра Чудзянцова, якога днямі затрымалі па падазрэнні ў спробе правозу наркотыкаў з Беларусі ў Польшчу.

Тыя, хто чытаў пра абставіны затрымання і вобшуку адразу заўважылі шмат спрэчнасцяў. Далей стала вядома, што Чудзянцоў шчыльна супрацоўнічаў з самым папулярным беларускім палітычным блогерам NEXTA і шмат у чым яму дапамагаў. Тут з’яўляецца пэўнае тлумачэнне, навошта камусьці спатрэбіўся непублічны апошнімі гадамі Чудзянцоў.

Разбірацца ва ўсім будзем разам са Сцяпанам Святловым, ён жа блогер NEXTA, і старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрээм Бастунцом.

Сцяпан Святлоў, журналіст, блогер NEXTA:

«Трэба крыху патлумачыць, у нас з ім (Чудзянцовым) была агульная пазіцыя, як мы тлумачымся ў публічнай прасторы, у медыях, калі штосьці здараецца. І сапраўды, асноўнае тлумачэнне было тое, што ён дапамагаў толькі на першых этапах дзейнасці, і гэта было зроблена ў мэтах ягонай бяспекі, таму што, застаючыся ў Беларусі, вядома, цяжка супрацоўнічаць са мною, дапамагаць…»

Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў:

«Што тычыцца Чудзянцова, прабачце, ён ніколі і ні ў якім разе не мог бы стаць сябрам БАЖу, бо ён не выконваў аніякіх журналісцкіх стандартаў, якія прапісаныя ў любых прафесійных журналісцкіх дакументах. Але гэта не значыць, што яго не трэба абараняць, калі мы атрымаем доказы, што супраць яго ўжываліся незаконныя метады, як і кожнага іншага чалавека, незалежна ад таго, журналіст ён ці не…»

Ігар Кулей belsat.eu

Калаж з фота: Viktor Drachev / TASS / Forum / Дзяніс Дзюба, belsat.eu

https://belsat.eu/news/geta-pomsta-z-film-nexta-zaklikau-da-kampanii-salidarnastsi-z-uladzimiram-chudzyantsovym/

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела