Суб'ектыў NEXTA пра ўражанне ад акцыі #чтодальше. NEXTA на «Белсаце»


Найлепшыя моманты, якія знялі нашыя журналісты ды незалежныя блогеры падчас акцыі #чтодальше на плошчы Свабоды, а таксама пра галоўныя падзеі тыдня – у суб’ектыўным аглядзе Сцяпана Святлова.

Добрыя навіны з палёў бацькаўшчыны! Міністэрства сельскае гаспадаркі паведамляе – сёлета бульбы накапалі на 90 тысячаў тон больш, чым летась! Голад нас не возьме!

Ну а калі вы не хаціце есці адну бульбу, то запрашаем у супермаркет Бігз! – можна пачаставацца ікрою амаль за паўтысячы рублёў, або ялавічынай за 160 рублёў за кілаграм! Канешне пасля таго, як сплаціце ўсе падаткі, якія нашая дзяржава патраціць на розныя важныя рэчы! Напрыклад, у наступным годзе з дзяржаўнага бюджэту 60 мільёнаў долараў выдаткуюць на БТ, а на правядзенне выбараў – 18 мільёнаў долараў!

Чаму ж тады ў самым урадзе Беларусі незадаволеныя эканамічным становішчам? Агенцыя «БелТА» перадае – дарэчы, на агенцыю «БелТА» у 2020 годзе з бюджэту пойдзе 700 тысячаў долараў – дык вось, агенцыя «БелТА» перадае словы прэм’ер-міністра краіны Сяргея Румаса:

«Што датычыць вынікаў студзеня – верасня гэтага года, то нельга казаць, што становішча ў эканоміцы здавальняе ўрад… Ацэнка працы асобных дзяржаўных органаў адлюстроўвацца ў пратакольным запісе, як і захады дысцыплінарнага ўплыву на іх кіраўнікоў».

Якімі кіраўнікамі Румас незадаволены не вядома, але ў кіраўніцы ідэалагічнага аддзелу Гомельшчыны Ірыны Даўгалы ўсё дакладна добра! Калі б не было добра, то вядома ж, 3600 рублёў яна б не зарабляла:

«Мой заробак адпавядае таму абʼёму працы і, адпаведна, той ступені адказнасці, якую я нясу як кіраўнік упраўлення», – кажа яна.

То калі ўсё ж на ікру вам грошай не стае, раім ісці ў ідэолагі. Адзінае, што паводле ж Ірыны Даўгалы, прыйдзецца несці адказнасць. І магчыма, даволі хутка.

Ян Вярбіцкі, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Калаж з фота: belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары