NEXTA назваў галоўную небяспеку для Лукашэнкі


Ці беларускія ўлады змагаюцца з блогерамі больш зацята, чым з апазіцыяй? А што пра гэта думаюць самыя блогеры?

Тэму вайны беларускіх уладаў супраць блогераў абмяркуем з папулярным беларускім палітычным блогерам NEXTA, ён жа Сцяпан Святлоў, а таксама з намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барысам Гарэцкім.

Сцяпан Святлоў пагадзіўся з пазіцыяй медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага аб тым, што ўлады выйшлі на шлях вайны з палітычнымі блогерамі. Нехта зазначыў, што не ведае ў Беларусі ніводнага блогера, які б не трапіў пад рэпрэсіі ў той ці іншай форме.

«Магчыма, блогеры больш відочныя для грамадства, чым апазіцыя, у некаторыя моманты, таму гэта большая пагроза. Лукашэнка ўвесь час кажа пра інфармацыйную пагрозу, для яго гэта галоўная небяспека, таму што трэба спачатку завалодаць розумамі, каб праводзіць сваю палітыку. А людзі не вераць, таму што бачаць усё на ўласныя вочы, як выглядае жыццё ў Беларусі. А блогеры проста транслююць гэта на больш шырокую аўдыторыю», – патлумачыў NEXTA.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі пагадзіўся са Сцяпанам Святловым, што журналістаў цалкам абмежавалі. Барыс Гарэцкі мяркуе, што на працягу 25 гадоў улада выбудавала для журналістаў межы як заканадаўчыя, так і межы страху ў выглядзе крымінальных справаў, адміністрацыйных пратаколаў, затрыманняў і арыштаў:

«Супраць журналістаў выбудаваныя дакладны законы, па якіх любога журналіста і любое медыя можна прыцягнуць да адказнасці за крытычную публікацыю. Таму на першы план тут выходзяць блогеры. Блогеры, якія не маюць прышчэпкі страху і жорсткага прававога поля», – дадаў намеснікам старшыні БАЖ.

Але Барыс Гарэцкі падкрэсліў, што нягледзячы на такую, нібы больш адкрытую сітуацыю з блогерамі, «заканадаўчыя механізмы ў нашай краіне можна знайсці супраць кожнага».

Працяг размовы – у відэа.

Ігар Кулей belsat.eu

Калаж з фота: belsat.eu