Нерэальная дэпутатка Ганна Канапацкая


Аляксандр Лукашэнка правёў паседжанне наконт парламенцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ўжо ў лістападзе. Як падкрэсліў кіраўнік, усё павінна быць паводле заканадаўства. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая адказвае на нашыя пытанні.

– Дыскусійнай пляцоўкай павінен зрабіцца парламент! Аляксандру Лукашэнку спадабаліся Вашыя пытанні, якія Вы задавалі апошнім часам, ці што гэта?

– Хацелася б верыць у тое, што ў Беларусі дзейсна будзе Парламент, і калі гэта будзе рэальны парламент, то, канечне ж, гэта будзе месца для рэальных дыскусіяў. Але для таго, каб у Беларусь прыйшоў рэальны парламент, у Беларусі павінныя адбыцца рэальныя выбары, якія будуць адкрытымі і справядлівымі, і не выклікаюць у назіральнікаў АБСЕ ніякіх нараканняў.

– Калі ў Беларусі няма рэальных выбараў, то Вы таксам нерэальная дэпутатка?

– Я вельмі веру ў тое, што я цяпер сваёй працаў у Палаце прадстаўнікоў паказваю, як павінен працаваць рэальны дэпутат. Што ён павінен быць залежны ад сваіх поглядаў, сваіх абяцанняў, з якімі ён ішоў на выбары, ад выбарнікаў, якія прыходзяць да яго і даюць заданне.

– Вы будзеце ўдзельнічаць у наступных выбарах?

– Безумоўна, я буду ўдзельнічаць у надыходзячай парламенцкай кампаніі.

Таксама Ганна Канапацкая распавяла пра свае прагнозы наконт будучыні беларускай незалежнасці і пра тое, ці незалежных дэпутатаў стане больш.

Уся размова – у відэа.

belsat.eu