Непатрэбныя Су-30, агонія Мадура і Данбас у Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Тэмы «Прасвету»:

Каму і навошта патрэбныя ў Беларусі самалёты Су-30?

Згодна з новай вайсковай дактрынай у Беларусі няма нават патэнцыйных ворагаў. Усе краіны і блокі мы разглядаем або як саюзныя, або як партнёрскія. Тым не менш Менск падпісаў кантракт на пастаўкі ўдарных наступальных знішчальнікаў Су-30СМ. Што гэта за самалёты? І навошта яны мірнай Беларусі? Разбіраўся Ігар Кулей

Агонія ў Венесуэле

Аднаго прэзідэнта, а дакладней выканаўцу абавязкаў першай асобы ў Венесуэле прызнае большая частка цывілізаванага свету, прынамсі да бліжэйшых выбараў. Другі цешыцца падтрыманнем Расеі, Кітаю, Турцыі і… Беларусі. Лукашэнка патэлефанаваў Нікаласу Мадуро і запэўніў у сваім падтрыманні. Іншыя гульцы як па адным, гэтак і па іншым баку венесуэльскага супрацьстаяння могуць пайсці куды далей, чымся звычайныя выразы падтрымкі. Хто вырашае лес Венесуэлы? І каму дазволе болей? Разбіраўся Усевалад Шлыкаў

Што страшней за тэрарызм? Аналіз амерыканскай выведкі

Не тэрарысты са зброяй масавага пашкоджання, а Расея і Кітай. Нацыянальная выведка ЗША ў традыцыйнай справаздачы назвала галоўныя пагрозы для бяспекі Злучаных штатаў. Масква і Пекін усё больш актыўна ўзмацняюць свае пазіцыі на міжнароднай арэне і ў кіберпрасторы. А гэта, паводле экспертаў, пагражае не толькі Вашынгтону і ягоным хаўруснікам. Вольга Жарнасек.

Лазніца – беларусам: глядзіце «Данбас», такою можа быць ваша будучыня

Фільм «Данбас» забаронены да паказу ў Расеі, у пракаце беларускія гледачы, яго таксама не пабачылі, хоць базуецца ён на рэальных падзеях Данбаскай вайны. Калі вы сачылі за тым, што там адбывалася, то напэўны ўзгадаеце гэтыя яскравыя і трагічныя моманты. Фільмам «Данбас» Сяргей Лазніца спачатку шакаваў Канны, а потым яго ўзнагародзілі за найлепшую рэжысуру ў рамках праграмы «Асобы погляд». Інтэрв’ю Аліны Коўшык з кінарэжысёрам Сяргеем Лазніцам.