Недыпламатычная місія Бабіча. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Бура эмоцыяў вакол інтэрв’ю амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Ці адказ беларускіх дыпламатаў быў адпаведны? Хто ён – спецыяльны прадстаўнік Пуціна ў Менску і навошта прыехаў у нашую краіну? Гэта галоўная тэма «Прасвету». Больш пра тэмы праграмы:

Правесці мяжу паміж беларускім светам і рускім мірам

Інфармацыйны суверэнітэт і нейтралітэт, важнасць нацыянальных традыцыяў, беларускай мовы і гісторыі – гэта асноўныя палажэнні гэтак званай Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі. Дакумент, а хутчэй, яго чарнавік, з’явіўся адразу ў шэрагу тэлеграм-каналаў. Гледзячы на дачыненні з суседнімі краінамі, часткова і выбарачна тая канцэпцыя пачала выконвацца ўжо раней. Чаму толькі цяпер яе пастанавілі аформіць на паперы? Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Андрэй Паротнікаў: «Лукашэнка не адэкватна разумее інфармацыйную бяспеку Беларусі»

Якімі інструментамі абароны інфармацыйнай бяспекі валодае афіцыйны Менск? Што на практыцы азначае Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі? Каментуюць Зміцер Міцкевіч і кіраўнік аналітычнага праекту «Belarus security blog» Андрэй Паротнікаў.

20 гадоў НАТО ля беларускіх межаў. Як нерэальнае сталася рэальным

Роўна 20 гадоў таму Паўночнаатлантычны альянс пашырыўся да межаў Беларусі, прыняўшы ў свае шэрагі Польшчу, а таксама Чэхію і Вугоршчыну. Гэтак краіны, якія доўгі час былі пад уплывам Савецкага Саюзу, канчаткова пацвердзілі свой заходні выбар. Як гэтая падзея выглядае з перспектывы часу, а таксама з перспектывы Беларусі, высвятляла Вольга Жарнасек.

Польскі палітолаг: «Амбасадар Бабіч прыехаў у Менск не з дыпламатычнай місіяй»

У беларускай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ёсць супярэчнасці а амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч паводзіць сябе як высокапастаўлены чыноўнік, але не дыпламат. Якія ілюзіі ўплываюць да дачыненні Менску з Масквою? Каміль Клысіньскі, галоўны аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве, каментуе спрэчку паміж Міністэрствам замежных справаў Беларусі і амбасадарам Расеі а таксама змену рыторыкі Лукашэнкі ў стасунку да НАТО.

Хто найбольш набывае малдаўскага віна?

Упершыню Расея ўвяла эмбарга на пастаўкі малдаўскага алкаголю ў 2006-ым годзе. Тады віны і каньякі з Малдовы займалі прыблізна 60 адсоткаў расейскіх рынкаў. Гэты ўдар па галоўнай галіне экспарту быў палітычны ў сваёй сутнасці і вельмі балючы. Гэтак Крэмль рэагаваў на спробы Кішынэву абіраць праеўрапейскі вектар развіцця. Калі эмбарга знялі, частка вінаробаў пераарыентаваліся і на расейскі рынак вяртацца не збіраюцца. На малдаўскае віно ёсць попыт нават у Азіі ды Амерыцы. Але хто яго галоўны імпарцёр?

Міжнародны часопіс тэлеканалу «Белсат» «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25. Заходзьце на Facebook праграмы!

belsat.eu