Небяспека з боку Расеі: Як забарона на слова «прэзерватыў» павялічвае рост СНІДу


Гэтую тэндэнцыю з нагоды Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам (1 снежня) адзначыў у праграме «Размова дня» Вячаслаў Самарын, сябра праўлення грамадскага аб’яднання «Пазітыўны рух».

Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 18 тысяч ВІЧ-інфікаваных, але рэальна такіх хворых утрая болей. І ад іх ідзе пагроза заразіцца палавым шляхам ці праз наркатычныя інʼекцыі. Па словах Самарына, многія ВІЧ- інфікаваныя праз пераслед загнаныя ў падполле, а таму з імі цяжка праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы.

Адваротны эфект маюць і «запалохвальныя» інфармацыйныя плакаты, якія вісяць у нашых паліклініках з 1980-х гадоў. У Расеі да распаўсюду СНІДу спрычыніліся »культурныя асаблівасці, калі праблема замоўчваецца, што замінае прафілактычным праграмам«, кажа эксперт. Напрыклад, расейскім школьнікам забаранілі гаварыць слова «прэзерватыў».

Навошта беларусам дырыжабль у выглядзе прэзерватыва? Ці па-ранейшаму Светлагорск самы ВІЧ-інфікаваны горад у Беларусі? Як жыць з ВІЧ доўга? Падрабязней – у поўным выданні праграмы »Размова дня« Усевалада Сцебуракі з Вячаславам Самарыным.