Небяспечны мост: кожны дзень вяскоўцы рызыкуюць жыццём, каб дабрацца да гораду




Практычна па ўсе выгоды цывілізацыі жыхары вёскі Хорск падарожнічаюць у Давыд-Гарадок. Дзеля гэтага ім трэба пераадолець пантонны мост цераз раку Гарынь.

У непагадзь канструкцыя робіцца асабліва небяспечнай. Але нават гэтая ненадзейна сувязь з «вялікаю зямлёй» увосень знікае – на зіму мост разбіраюць. Тады вяскоўцам даводзіцца рабіць вялікае кола: да найбліжэйшага мосту. Але ж некаторыя рызыкуюць пераходзяць раку па лёдзе. Часам гэта даводзіць да трагедыі.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.