У Кобрыне зарэзалі цяжарную жанчыну


У Беларусі анархістаў судзяць за тое, што прынеслі кветкі да помніку, а праваабаронцы назіраюць за ходам суда над злачынцам, які з прычыны неанацысцкіх поглядаў забіў чалавека. Чаму для таго, каб стаць экстрэмістам, часам дастаткова думаць не тое і якім чынам праваахоўнікі прапускаюць рэальныя выпадкі экстрэмізму, у праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам абмяркоўвае праваабаронца Наста Лойка.

Не так даўно сама Наста атрымала ананімнае пасланне ад невядомых, якія, відавочна, даўно сочаць за ейнаю дзейнасцю і дзейнасцю ейных паплечнікаў. Самая праваабаронца мяркуе, што «ліст» прыйшоў ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Наста Лойка лічыць, што такія паводзіны цалкам упісваюцца ў дзейнасць некаторых падраздзяленняў МУС, бо часцяком праваахоўнікі самі прыдумваюць сабе працу. Напрыклад, выклікаюць на размовы людзей, якія маюць антыфашысцкія ці анархісцкія погляды, але не здзяйснялі ніякіх злачынстваў. Маўляў, такім чынам Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй супрацьдзее экстрэмізму.

«Закон называецца «Супрадзеянне экстрэмісцкай дзейнасці». То бок рабіце нешта, каб хтосьці чагосьці дрэннага не зрабіў. Між тым, магу прывесці прыклады, калі кепска за кімсьці адсачылі. Цяпер мы назіраем за справаю: чалавек рэгулярна выкладаў у сябе на старонцы ў сацсетках відэаролікі, малюнкі неанацысцкай тэматыкі. Па выніку ён з нажом напаў на сямейную пару ромаў і цяжарная жанчына загінула».

Глядзіце поўнае выданне праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і праваабаронцаю Настаю Лойкай.

belsat.eu