Не важна, як галасуюць. Важна, як падлічваюць


Незваротна набліжаецца фатальны дзень галасавання!

На дапамогу састарэлай ручной фальсіфікацыі прыходзяць новыя тэхналогіі: робат Кіберфальсіфікатар Ліда-2.0, якога нават можна падключыць да БелАЭС!

У Расеі не губляюць надзеі вылекаваць народ ад алкагалізму. На горад Цвер вылілі 70 літраў святой вады, але колькасць п’яных ня зменшылася.

Беларускі Цэнтрвыбаркам шукае адказы на глабальныя пытанні: як зрабіць узровень датэрміновага галасавання бясконцым, калі яўка на нулі, і на колькі частак парэзаць назіральнікаў?

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.