«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў

Выбарчая гонка пачынаецца, а месца лідара беларускай апазіцыі – вакантнае. Ці значыць гэта, што вядомыя супернікі рэжыму сыходзяць на палітычную пенсію? І ці прыйшлі на змену новыя лідары?

Сяргей Антончык быў лідарам працоўных пратэстаў у 1990-я, дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання. Сёння ён лічыць, што будучыня – за нацыянальнай элітай, інтэлігенцыяй. А вось да новых дзеяўчаў палітычнага поля: Валера Цапкалы і Віктара Бабарыкі – ён раіць ставіцца насцярожана.

«Калі вы кажаце пра Цапкалу ці Бабарыку, трэба вельмі асцярожна да гэтых вылучэнцаў ставіцца, яны ж не вар’яты, не самазабойцы. Калі яны ідуць і не баяцца, значыць, іх ці Расея падтрымлівае, ці сама адміністрацыя», – лічыць Сяргей Антончык.

Глядзіце ў поўным выданні «Размовы» Святланы Калінкінай з дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання Сяргеем Антончыкам, чаму апазіцыя здала свае пазіцыі, а на яе месца павінны прыйсці іншыя асобы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

 

Больш матэрыялаў

Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст

Ці змогуць работнікі перамагчы дыктатуру?

Ці была мяккая беларусізацыя? Інтэрв’ю з Сяргеем Харэўскім

Настаўнік: Не перашкаджайце вучыць дзяцей, дайце проста працаваць