«Не ў каня корм». Што выратуе беларускую эканоміку?

Летась колькасць стратных прамысловых прадпрыемстваў вырасла амаль на 17% – з 307 да 359, а чыстыя страты – больш як удвая: да трох мільярдаў двухсот дваццаці двух мільёнаў рублёў. Што з гэтым рабіць і як сітуацыя будзе развівацца далей, абмяркуем са знаным эканамістам Яраславам Раманчуком.