Гарачы каментар «Не ў каня корм». Што выратуе беларускую эканоміку?


Летась колькасць стратных прамысловых прадпрыемстваў вырасла амаль на 17% – з 307 да 359, а чыстыя страты – больш як удвая: да трох мільярдаў двухсот дваццаці двух мільёнаў рублёў. Што з гэтым рабіць і як сітуацыя будзе развівацца далей, абмяркуем са знаным эканамістам Яраславам Раманчуком:

«У беларускім урадзе робяць акцэнт на валавыя паказчыкі, а не на якасныя паказчыкі. Калі мы бачым рост ВУПу на 3 адсоткі, а пры гэтым чысты прыбытак падае амаль на 39 адсоткаў, калі ў прамысловасці мы бачым 5 і 7 адсоткаў плюс, а чысты прыбытак абваліўся больш за 50 адсоткаў, гэта сведчыць пра тое, што не ў каня корм. І ўрад замест таго, каб прымаць рашучыя структурныя меры, ён кажа, што ўсё добра і напрыканцы года мы выйдзем на казачны ўзровень 4 адсоткаў ВУП. Гэта сведчыць пра тое, што ў межах гэтае мадэлі развіццё эканомікі з плюсам немагчымае. І нагадаю, апошнія 3 гады нашая эканоміка расла на менш, чым 1 адсотак ВУПу, гэта ў 3-3,5 разы менш, чым сусветная эканоміка…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Lukasz Gagulski / REUTERS, Vasily Fedosenko / ITAR-TASS, Alexei Filippov / Forum

Глядзі таксама
Каментары