Пасля зняволення Ціханоўскага і Бабарыкі менавіта жанчыны паспяхова перахапілі ініцыятыву, зблытаўшы карты Лукашэнку і Ярмошынай. А пасля спробы жорсткага задушэння паслявыбарчых пратэстаў менавіта яны, выйшаўшы на мірныя акцыі ў белых сукенках і з кветкамі, зноўку перагулялі ўлады.
У цывілізаваных краінах даўно зразумелі, што жанчыны – раўнапраўныя чальцы грамадства. Грамадзянка на пасадзе міністра абароны, прэзідэнта – норма для цывілізаваных краінаў. Але ў Беларусі ўсё інакш. І якраз недаацэнка жанчын як магутнага рухавіка працэсаў, верагодна, і стала фатальнай для аўтакратаў. Падчас рэвалюцыі-2020 менавіта беларускі гучна сказалі сваё «Не!» і стварылі рэвалюцыйную сітуацыю.
Хто яны – бясстрашныя гераіні беларускіх пратэстаў? Ці прывядзе гэтая сітуацыя да перамогі жанчын у гендарнай гонцы? Гераіні «Жаночай рэвалюцыі» – у студыі ток-шоу «Кожны з нас».
Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.