Не шануем беларускага – маем «крэпкага арэшка»

Рэперка Барбара Гузарэвіч расказала, як гонар за сваю краіну абудзіў ейную цікавасць да беларускай мовы, а таксама паказала на прыкладзе вершу «Пагоня», што беларуская мова выдатна пасуе для рэпу.

Барбара Гузарэвіч – беларуская рэперка, аўтарка праекту «ZRABI».

Цікавасць да беларушчыны ў Барбары абудзілася праз гонар за гістарычнае мінулае Беларусі, а менавіта – праз гонар за доўгую прававую традыцыю. Гэта і Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), і Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 траўня (1791). Адметна, што сённяшні пратэстоўцы абвінавачваюць улады менавіта ў беззаконні і гвалце.

Барбара лічыць, што беларусы самыя вінаватыя ў сённяшняй сітуацыі, бо не выказвалі цікавасці да беларускасці, да роднага краю.

«Менавіта таму мы так і жывём 26 гадоў, у такой памяркоўнасці, абыякавасці да ўсяго, што адбываецца з намі. І маем сёння тое, што маем», – кажа Барбара.

Барбара дзеліцца, якое беларускае слова – ейнае ўлюбёнае, расказвае, чаму стварае музыку на беларускай мове, а таксама паказвае невялічкі майстар-клас – чытае рэп на верш «Пагоня» Максіма Багдановіча.

Граматычная частка прысвечаная выразу «крэпкі арэшак». Ці правільна так казаць па-беларуску? Ці ёсць больш трапныя беларускія адпаведнікі? Дадаткова «Мова нанова» запыталася, каго беларусы называюць «крэпкім арэшкам».

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: kinopoisk.ru

Больш матэрыялаў

Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!

Беларуская мова аддзяляе ад катаў і забойцаў

Ян Грыб – герой беларускіх пратэстаў

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?