Назвы вуліцаў як ідэалагічная зброя


Па ўсёй краіне ў назвах гарадоў, мястэчак, вёсак, а найбольш у гарадской тапаніміцы масава сустракаюцца тапонімы, якія не звязаныя з беларускай гістарычнай памяццю, або ўвогуле не маюць дачынення да Беларусі.

Найбольш гэта датычыць цэнтраў гарадоў, дзе дамінуе савецка-камуністычнае назоўніцтва – вуліцы ленінаў, марксаў, энгельсаў, савецкія, акцябрскія і іншыя, у тым ліку імя катаў беларускага народа. Загадкавым чынам камуністычныя назвы трымаюцца ў незалежнай Беларусі больш за чвэрць стагоддзя ад моманту забароны камуністычнай партыі.

Ёсць толькі адзін горад-выключэнне, дзе гарадская урбананіміка дэкамунізаваная – Маладзечна. Таму што там мэрам быў Генадзь Карпенка.

belsat.eu