Назарбаеў сышоў. З кім цяпер Лукашэнку сябраваць супраць Крамля?

Вядоўцы праграмы «Размова ProCONTRA» Святлана Калінкіна і Усевалад Сцебурака разам з акадэмічным дырэктарам BISS Пётрам Рудкоўскім высвятляюць, ці можна скарыстаць пікіроўку з расейскім амбасадарам Міхаілам Бабічам на карысць Беларусі, і ці шчырыя шкадаванні выказваў Лукашэнка пасля сыходу Нурсултана Назарбаева з пасады прэзідэнта Казахстану.

У дачыненнях паміж Беларуссю і Расеяй халодны перыяд.

Сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна заканчваюцца нічым, расейскі амбасадар у Менску адкрыта кажа, што надышоў час плаціць за гады падтрымання, а ў адказ атрымлівае грэблівае найменне «бухгалтар».

Атмасфера наэлектрызаваная, але гром грыміць зусім з іншага боку. Звестка аб тым, што Нурсултан Назарбаеў добраахвотна адмаўляецца ад пасады прэзідэнта Казахстану, можа смела прэтэндаваць на месца ў топе самых нечаканых навінаў. На арэне бяззменных лідараў застаецца ўсё менш даўгавечнікаў. Ці будзе Лукашэнка апошнім?

«Упэўнены, што вось гэтая мяккая беларусізацыя, лібералізацыя эканомікі, пацяпленне ў Беларусі стасункаў з Захадам шмат у чым адбываліся на прыклад таго, што рабіў Нурсултан Назарбаеў у Казахстане, і паводле прыкладу іншых сярэднеазіяцкіх краінаў. Я б не сказаў, што Назарбаеў – аўтарытэт, але важны пункт аднясення. Бо ізаляванаму прэзідэнту патрэбнае пачуццё салідарнасці з іншымі. І Назарбаеў якраз быў такой добрай кропкай аднясення для Лукашэнкі», – мяркуе госць праграмы Пётра Рудкоўскі.

Пры гэтым вядоўца праграмы падкрэслівае, што з Назарбаевым Лукашэнка мог сябраваць супраць Крамля.

Някляеў: «Вінавачу сябе ўва ўсім»

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзянаў?

Хваля каронавіруса прыйдзе з турмаў. Патрэбная амністыя

Расея не адмовілася ад захопу Беларусі?

Ці дапаможа Трамп беларускім IT-шнікам?

Наступствы каронавірусу параўноўваюць з вайной. Як ратаваць беларускую эканоміку?

Як анархісты змагаюцца з каронавірусам

Як працуюць петыцыі: Міністэрства аховы здароўя ўжо ведае, што рабіць з каранцінам

Ці афіцыйная гісторыя прызнала 25 сакавіка?