Навошта Раманчук спатыкаўся з Бабічам?


Расейскі амбасадар у нашай краіне і спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Міхаіл Бабіч адкрыў ледзьве не грамадскую прыёмную. Спачатку на сустрэчу з ім схадзілі лідары кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, якія заклікалі і іншыя арганізацыі ды партыі таксама схадзіць паразмаўляць з Бабічам. А вось на днях на гэткую сустрэчу схадзіў і вядомы эканаміст і яшчэ адзін экс-кандыдат на прэзідэнта Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук, эканаміст:

«Сёння, калі ёсць вельмі вострыя пытанні, на якія Масква не мае адказу, яны хацелі б зразумець, што на гэты конт мяркуюць беларускія эканамісты. Таму мы абмяркоўвалі пытанне энерганосьбітаў, БелАЭС, прамысловых прадпрыемстваў, крэдытаў, экспарту аграпрамысловай прадукцыі. І тое, што азначаюць з пункту гледжання незалежных беларусаў добрыя стасункі. Мне таксама было цікава, чаму расейцы працягваюць гуляць у гэтую гульню. […] Ён (амбасадар) кажа, што мы проста перасталі разумець афіцыйны Менск. Мы тут, з Беларусі, намагаемся «разруліць», што б вы хацелі атрымаць ад Расеі. Але калі з беларускага боку ідзе гаворка пра кампенсацыю падатковага манеўра, – так пытанне можа ставіць толькі выключна суб’ект Расейскай Федэрацыі. І з пункту гледжання таго ж Пуціна або Мядзведзева: спадарства, а чаму ж вы, незалежная краіна, ставіце такое пытанне?…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu