Навошта Масква ваявала з Магілёвам?


Горад Магілёў, найбуйнейшы ў краіне пасля сталічнай Вільні, ў XVI–XVIII ст.меў магутныя абарончыя збудаванні дзеля абароны ад свайго гандлёвага партнёра і адначасова агрэсара – Маскоўскай дзяржавы.

Пастаянная небяспека ад Масквы вымушала горад выдаваць немалыя сродкі на ваенныя патрэбы. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі XVII ст. горад меў як мінімум тры лініі абароны: сам замак, ці Верхні горад, вал з вежамі вакол Старога гораду і Палявы ці Дальні або Кругавы вал. А магчыма была і яшчэ адна абарончая лінія – Задняпроўская. Усе яны добра паслужылі магілёўцам, асабліва падчас маскоўскай навалы ў сярэдзіне XVII ст.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.