Навошта беларускія раёнкі пішуць пра Анджэліну Джоўлі?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMWlkeEJkc1JlTUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сталы стэрэатып: пераўтварэнню беларусаў у свядомую еўрапейскага кшталту нацыю перашкаджае драконавая палітыка ўладаў у дачыненні незалежных медыяў. Маўляў, прыйшла б да нас свабода інфармацыі – і адразу ўсе б ачунялі.

Але аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні яскрава паказваюць, што агульная карціна больш сумная. Бальшыні насельніцтва краіны ўласцівая трывалая абыякавасць да актуальнай, сацыяльна значнай інфармацыі. Больш за тое, частка людзей самастойна генеруе стэрэатыпы савецкага кшталту, што з гатовасцю падхопліваюцца дзяржаўнымі медыямі.

Тэхнічныя паказнікі імклівага распаўсюду сучасных інфармацыйных тэхналогіяў у Беларусі не мусяць увесці ў падман, бо толькі больш выразна выяўляюць спажывецкі характар звяртання насельніцтва да лічбавага тэлебачання, рэсурсаў сеціва і сацыяльных сетак.

Паспрабуйма высветліць, наколькі сурёзна гэтая праблема ўплывае на тэмпы сацыяльных працэсаў. І калі так, то што з гэтым рабіць і як?