Нацыянальная ідэалогія


Якою мае быць беларуская нацыянальная ідэя, пра што так шмат гавораць чыноўнікі ды ідэолагі беларускага рэжыму?

Як з беларускаю нацыянальнай ідэяй згаджаецца афіцыйнае праслаўленне нямецка -савецкай вайны 1941 – 1945 гадоў, у якой Беларусь зазнала найвялікшыя страты? Ці звязанае з нацыянальнай ідэяй святкаванне ў Беларусі – адзінай краіне ў свеце – гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі 7 лістапада? Якая яна, сапраўдная беларуская нацыянальная ідэалогія?

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.